Жыціе Ефрасінні Полацкай Жыццё Ефрасінні Полацкай.Кароткія біяграфічныя звесткі: Нарадзілася каля 1120 г. Унучка князя Усяслава Чарадзея. Выбрала шлях служэння Богу і народу. Уманастыры перапі-свала і распаўсюджвала кнігі Бібліі, адкрыла школудля дзяцей. У Полацку пабудавала цэрквы Святога Спаса і Святой Бага родзіцы. Па яе загаду майстрам Лазарам Богшам быў зроб-лены крыж — выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Ефрасінні Полацкай. Напрыканцы жьіцця здзейснілася паломніцтва ў Іерусалім дзе і памерла 23 мая 1173 г. Кароткі змест «Жыція Ефрасінні Полацкай» («Апо-весці жыцця і смерці святой і блажэннай 1 найпадобней-шай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Най-свяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку»): Пачынаецца «Жыціе. » зваротам: «. Паслухайцеўваж-ліва. памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх на-сенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога». Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меншага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчыыка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока ра-зышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў. Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святон Сафіі, Потым епіскап Ілья па Божаму знаку ад-правіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Свя-тога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пост-рыгу сясцер Гарыславы і Звеніславы. За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная цар-ква Святога Спаса і створаны пры ей манастыр. У другую збудаваную царкву Ефрасіння ўнесла, з дазволу цар-градскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры жыцці яе. абрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб ра-шэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгчы пляменніц Кірыяну і Волыу, назваў-шы адну Агаф'яй, другую — Яўфіміяй. Дайшоўшы з братам Давідам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Богаг каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі «Божым наканаваннем. занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога. і ўвайшла ў пакоі нябесныя». Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай. Мастацкія асаблівасці «Жыціе. » было напісанаўканцы XII — пачаткуХШ ст. на царкоўнаславянскай мове. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жан-равых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Еф-расінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звес-так пра асветніцу XII ст.)г хаджэнне і пахвалу, У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўле-ным індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Ад-нак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычай-нага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар аба-піраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой. |